лічбавая майстэрня

онлайн-маркет ІТ-валанцёрскага абмену,
на якім валанцёры і грамадскія ініцыятывы
змогуць знаходзіць адзін аднаго

#айціваланцёр

Вы праграміст

Вы — распрацоўнік сайтаў або мабільнага прыкладання, адмысловец у інфармацыйнай бяспецы, графічны дызайнер, SEO-спецыяліст ці перакладчык, і калі вы жадаеце падзяліцца сваімі ведамі ды часам з іншымі грамадскімі ініцыятывамі — вы патэнцыйны ўдзельнік валанцёрскага руху.

айці-валанцёр

Вы ініцыятыва

Вы — лідар ініцыятывы, або пачынальнік некамерцыйнага праекту, або вам проста не стае ведаў у ІТ-галіне для вырашэння праблем вашага двара, мястэчка — вы патэнцыйны спажывец валанцёрскіх паслуг.

ініцыятыва

Месца сустрэчы — Лічбавая майстэрня

Месца сустрэчы - Лічбавая майстэрня

Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць ІТ-валанцёрства ў Беларусі. Гэта месца, дзе

  • Грамадскія ініцыятывы могуць выкласці сваю лічбавую патрэбу.
  • Айці-валанцёры могуць абраць цікавую для сябе задачу, знайсці для сябе шмат карысных знаёмстваў і новы досвед.
  • Вы можаце пракансультавацца ў каманды Майстэрні па вашым лічбавым патрэбам.

Як гэта будзе адбывацца?

збіраем задачы
ініцыятыў і
шукаем валанцёраў
ладзім
конкурс
запускаем пляцоўку
айці-валанцёрства

А навошта гэта ўсе ўвогуле патрэбна?

Узмоцняцца сацыяльныя сувязі і абмен ведамі паміж тэхнічнымі адмыслоўцамі ды грамадскімі актывістамі.

Праз абмен каштоўнасцямі і культураю паміж сеткавымі жыхарамі, гікамі, нэрдамі і сацыяльнымі наватарамі пашырыцца важнасць лічбавых каштоўнасцяў і правоў, такіх як прыватнасць, права на развіццё, пераадоленне лічбавай дыскрымінацыі праз паляпшэнне сваіх лічбавых ведаў.

Як вынік развіццё краіны будзе больш устойлівым. Для тых, хто любіць шмат літар глядзіце старонку задумы на Фаланстэры.