Дайджэст навінаў за лістапад. Перапрацоўка сайта ЛМ і блогатворчасць

Падрыхтавалі для вас хуткі агляд найбольш важных падзей Лічбавай Майстэрні за лістапад. Тут  інтэрвью і  новыя артыкулы, а таксама заклікі валанцёрам, пару словаў для ініцыятыў – і пра нашу лаўку, разумова, не забываем.

Навучыцца вучыцца: 4 пытанні па стварэнню сайта Лігі добраахвотнай працы моладзі

  Распавядае Ксенія Жыціна, менеджэр міжнародных праектаў Лігі добраахвотнай працы моладзі. Над новым сайтам для Лігі мы думалі даўно і доўга. Наш сайт быў зусім старэнькім, а інфармацыя там змяшчалася важная і патрэбная.

Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.

Святлана Коцікава: кліента трэба не толькі слухаць, але і чуць

«Лічбавая майстэрня» працягвае знаёміць чытачоў з нашымі валанцёрамі. У лістападзе мы пагутарылі з Святланай Коцікавай, праектным мэнэджэрам, бізнэс-аналітыкам, удзельнікам валанцёрскай каманды распрацоўкі сайта для «Лігі дабраахвотнай працы моладзі».

Скарб для грамацеяў: агляд сэрвісаў для праверкі правапісу

Калі вы валанцёр, якому патрэбна перакласці нейкі сайт/тэкст на беларускую мову, або проста зацікаўлены ў граматным напісанні ўласных тэкстаў на беларускай мове, вам будзе карысна азнаёміцца з некаторымі сэрвісамі, дзе можна праверыць арфаграфію (а падчас і пунктуацыю, і тлумачэнне).

Працуем як каманда: як будавалася лічбавая Komnata 3/0/2

Для пачатку – прадгісторыя ініцыятывы: у лістападзе 2016 года Komnata 3/0/2 адчыніла для грамадскасці дзверы, і праз некаторы час прыйшло разуменне – патрэбна не толькі фізічная прастора, але і прастора ў інтэрнэце.

Тры прычыны, чаму Вікіпедыя можа быць карысна грамадскім арганізацыям

Пра гэту сусветна вядомую крыніцу ведаў шмат хто чуў і чытаў, але мала хто ведае, як ёй карыстацца, тым больш, як карыстацца гэтай анлайн энцыклапедыяй грамадскім арганізацыям.

Правілы блога

Падрыхтавалі для аўтараў-навічкоў невялічкі гайд па таму, як пісаць артыкулы. Пачытайце, калі не ўпэўнены, што добра разумееце, чаго мы ад вас чакаем (але не хвалюйцеся, калі нешта не сойдзецца – заўсёды можна і падправіць, і дамовіцца з рэдактарам).

Дайджэст навінаў Майстэрні за верасень. Поспехі, стажыроўкі і ботагадоўля.

Як звычайна, ў нас назбіралася гара навінаў і некалькі каштоўных абвестак для чытачоў блога Лічбавай Майстэрні. Тут мы падзелімся гісторыямі поспеху валанцёраў і ініцыятыў, планамі ботагадоўлі, краўдфандынгам на вашых сайтах і аб’явім, калі нарэшце будзе дзень адкрытых дзвярэй Майстэрні.