Photo: hypotekyfidler.cz via Visualhunt / CC BY

Сакавік. Топ-3 задач для IT-валанцёраў

Апублікавана

by — Posted in праца каманды

Першы вясенні дайджэст ад Лічбавай майстэрні! Распавядаем пра самыя актуальныя задачы і шукаем тых, хто мае жаданне далучыцца да адной з каманд.

Ітак, на першым месцы у нас праект «Komnata 3/0/2».

Komnata 3/0/2  — платформа, якая аб’ядноўвае тры грамадскiя арганiзацыi: ГА МАЦ «Фiальта», Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў і Мінскую ўрбаністычную платформу.
Гэта пляцоўка, адкрытая для сацыяльных iнiцыятываў i мерапрыемстваў. Усе мерапрыемствы у Комнаце бясплатныя i адкрытыя для кожнай i кожнага. Афішу можна паглядзець ў групе Укантакце.

Komnata 3/0/2 таксама плянуе працаваць як бясплатны каворкінг, дзе розныя ініцыятывы змогуць атрымаць кансультацыі і падтрымку ад экспертаў арганізацый.

Што патрэбна зрабіць?

Сайт-лэндзінг, які складаецца з 4 частак:

  • Апісанне прасторы з спасылкамі на арганізацыі-удзельніцы і групы ў сацыяльных сетках;
  • Каляндар з мерапрыемствамі з прывязкай да Google Calendar;
  • Форма для зваротнай сувязі і форма для запаўнення заяўкі на правядзенне мерапрыемства;
  • Карта.

Стан задачы на бягучы момант

Ёсць дапрацаванае ТЗ з пажаданнямі і структурай сайта.

Узнагарода для валанцера

Невялікі грашовы падарунак 🙂

Група Komnata 3/0/2 (VK)

Фото з воркшопа Торба Шоу, дзе ўдзельнікі рабілі эка-торбы для пахода ў крамы. Фото ўзята з групы супольнасці.
Фото з воркшопа Торба Шоу, дзе ўдзельнікі рабілі эка-торбы для пахода ў крамы. Фото ўзята з групы супольнасці.

Другая задача будзе цікава тым, хто любіць майстраваць і вырабляць нешта рукамі і хоча падтрымліваць людзей у іх хобі.

Бібліятэка інструментаў (г.Баранавічы) – гэта супольнасць актывістаў, якія падзяляюць каштоўнасці «эканомікі абмену/sharing economy». Бібліятэка дазваляе ўдзельнікам браць інструменты, абсталяванне, кнігі на абмежаваны час — як правіла, на тыдзень — бясплатна.

Што патрэбна зрабіць?

Патрэбна стварэнне сайта «з нуля».

Абавязковая функцыя: рэгістрацыя новых удзельнікаў, стварэнне лічнага кабінету, праз які  можна было забраніраваць патрэбны інструмент праз анлайн-каталог..

Прыклад аналагічнага сайта бібліятыкі ў Эдынбургу.

Стан задачы на бягучы момант:

Ёсць зробленае ТЗ.

Узнагарода для валанцера:

Ліст-падзякі, калектыўнае сэлфі 😉 , сувенір, узгадванне на сайце або ў сацыяльных сетках.

Апісанне праекта на Talaka

Группа Бібліятэкі (VК)

Каманда актывістаў з Баранавічаў прыехала ў госці да такіх жа актывістаў ў Эдынбургу. Фото з суполкі vk.com/toolslibrary
Каманда актывістаў з Баранавічаў прыехала ў госці да такіх жа актывістаў ў Эдынбургу. Фото з суполкі vk.com/toolslibrary

І трэцяя задача для самых хардкорных валанцёраў. Спадзяемся, што гэта ты!

Супер-таск ад Лічбавай Майстэрні

Мы шукаем чалавека, які мае досвед працы з  аперацыйнай сістэмай Лінукс. А менавіта ўмее рабіць наступнае:

  • Першасная наладка сэрвера з выхадам у інтэрнэт,
  • Устаноўка докер-кантэйнераў і запуск там адмысловых сэрвісаў (паштовы, бэкапы на амазон і г.д.).
Айці-валанцер айці-валанцеру — анлайн-сябар.
Айці-валанцер айці-валанцеру — анлайн-сябар.

Адчуваеш тут нешта сваё па задачах, пішы нам, а мы, з свайго боку, гарантуем разнастайныя задачы, цікавыя знаёмствы і магчымасць стажыроўкі ў камандзе Майстэрні!

Па ўсім тром задачам пішы на пошту: falanster.by @ gmail.com або запаўняй анкету айці-валанцёра

Будзьма з намі!

Сачы за навінамі!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *