Хто такі айці-валанцёр?

Гэта чалавек, які мае тэхнічныя веды і выкарыстоўвае іх для дапамогі грамадскім ініцыятывам.

Skills

Самыя патрэбныя тэхналогіі

  • Для валанцёраў-праграмістаў: html, javascript, android, css, php, wordpress, ssh, git, drupal, framework, linux, apache, mysql, UX/UI, java, gulp.
  • Для дызайнераў - Adobe Photoshop, gimp, Adobe illustrator, CorelDraw, Inkscape, Adobe InDesign, Blender, Scribus.
  • Для перакладчыкаў - гэта англійская, беларуская і руская мовы.
  • Для спецыялістаў па бяспецы - gpg, veracrypt, keepass, enigmail.

Асобныя і самыя важныя на сёння скілы - гэта аналіз патрэбы, падрыхтоўка тэхнічных заданняў для задач, з якімі прыходзяць грамадскія ініцыятывы і арганізацыі.

Якія самыя частыя задачы?

Works
  • Стварыць або адраматаваць сайт (front end, back end, dev-ops).
  • Намаляваць шапку сайта, лагатып або плакат.
  • Стварыць мабільнае прыкладанне або напісаць дадатковы модуль.

Як мы працуем з валанцёрамі:

  • Валанцёр запаўняе анкету.
  • Мы звязваемся з ім і ўдакладняем вопыт.
  • Шукаем з наяўных падыходзячую задачу.
  • Звязваем валанцёра з грамадскай ініцыятывай і дапамагаем наладзіць кантакт.
  • Сочым за працай, па выніках складаем справаздачу і пішам рэкамендацыю.
  • Працуем па схеме, апісанай ніжэй.
hell circle

Што валанцёр атрымае ад супрацы з ініцыятывай?

  • Новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, якія робяць наша грамадства лепш.
  • Рэальныя і - самае важнае - карысныя праекты, якімі пачынаючы айцішнік папоўніць сваё рэзюмэ.
  • Сацыяльныя веды, якія дасведчаны праграміст зможа палепшыць, напрыклад, даведаўшыся пра дзейнасць грамадскай арганізацыі.
  • Падвышэнне валанцёрам свайго аўтарытэта і кармы за добра зробленую задачу сярод такіх жа прадстаўнікоў супольнасці айці-валанцёраў.
  • Рэкамендацыйны ліст і падзяку, у тым ліку адлюстараванне свайго імя на гатовай працы.

А хто такі айці-валанцёр?

стань валанцёрам